Беларускасць як канцэпцыя святочнай індустрыі

05.08.2014 18:30 - 21:00 кавярня “Салодкі пачастунак” (вул. Ажэшкі, 25/3) Бясплатнае

Абмяркуем гэта 5 жніўня ў Гародні з тымі, для каго праца як свята. Запрашаем на “Кірмаш праектаў” і дыскусію  ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Лета – складаны час для працы, і выдатны – для адпачынку, забаваў, а таксама для натхнення тых, хто робіць святы іншым.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” прапануе абмеркаваць, як беларускія нацыянальныя і гістарычныя адметнасці могуць стаць прывабнай паслугай у івэнт-бізнесе. Традыцыйным банкетам  з упрыгожваннем паветранымі шарыкамі ўжо нікога не здзівіш. Неабходна выдумляць і вынаходзіць! Вяселле паводле традыцыі палескай вёскі Дарапеевічы? Карпаратыў у стылі шляхецкага салону першай чвэрці ХІХ стагоддзя? Хлапечнік у выглядзе рыцарскай бяседы?

Як беларускасць можа спрыяць развіццю  індустрыі забаваў? Як знайсці нечаканыя крэатыўныя хады, каб яна набыла сучаснае ўвасабленне?

Пра гэта распавядуць  прадстаўнікі творчага бізнесу і “ідэйна апантаных” з Гародні і Мінска:

– студэнцкае этнаграфічнае таварыства (Гародня);

 рыцарскі клуб “Дружына Патрыка” (Гародня);

– музычна-гістарычны праект “DOUX SOUVENIR”.

 Спецыяльны госць – вядомы бард і вядоўца вяселляў Віктар Шалкевіч.

Запрашаем святочныя агенцтвы, івэнт-менеджараў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама ўсіх актыўных і неабыякавых!

Месца правядзення: кавярня “Салодкі пачастунак”, вул. Ажэшкі, 25/3.

Пачатак: 18:30.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

«Свята хлеба» ў «Суле»

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ