Беларуская інтэлектуальная гульня

25.11.2015 19:00 - 21:00 Re:public (вул. Прытыцкага, 62) Бясплатнае

Запрашаем узяць удзел у Беларускай інтэлектуальнай гульні, дзе вы за кубачкам гарбаты ці келіхам піва зможаце паспаборнічаць у ведах і інтэлектуальных здольнасцях з іншымі камандамі – аматарамі беларускай культуры. Гульня складаецца з 9 тураў, у кожным з якіх пяць заданняў, акрамя фінальнага, дзе іх удвая больш. Пытанні прыдуманы так, каб удзельнічаць у баях розумаў цікава было ўсім, незалежна ад заглыбленасці ў «беларускую тэму».

Акрамя гэтага, вас чакаюць паэтычныя і музычныя сюрпрызы.
Працягласць – 2,5-3 гадзіны.
Кошт квітка – 50 000 бел. рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:
1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 18 лістапада (рэгістрацыя будзе адкрыта з 11.00 у суполцы http://vk.com/belaruski_pab_kviz і https://www.facebook.com/groups/bel.int.fest/?pnref=lhc).
2. Прыходзьце а 19-ай гадзіне ў клуб “”RE:PUBLIC” (ст.м. Кунцаўшчына, вул. Прытыцкага, 62).
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

25.09.2026 (18:30 - 20:30) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ