Беларуская інтэлектуальная гульня – 14 чэрвеня

14.06.2016 19:00 - 19:00 паб "Піўняры" (вул. Лабанка 77) 50 000

Запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню, якая пройдзе 14 чэрвеня ў пабе “Піўняры”(вул. Лабанка 77).
Гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.
Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі.

Працягласць — 2–2,5 гадзіны.
Кошт білета — 50 000 бел. рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:
1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 10 чэрвеня (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполках vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest).
2. Прыходзьце 14 чэрвеня а 19-й гадзіне ў паб “Піўняры” (вул. Лабанка 77).
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!


Вам можа быць цікава

Вечарына памяці Сакрата Яновіча ў Беластоку

04.09.2026 (18:00 - 20:00) клуб Zmiana Klimatu (ul. Warszawska 6)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ