Знакаміты ансамбль рыхтуецца да выступлення ў Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода 29 лістапада з незвычайнай праграмай. Дзень канцэрта супаў з 65-годдзем заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Дайнэкі, таму публіку чакае шмат запамінальных момантаў. Тым больш гэта першая круглая дата Валерыя Сяргеевіча, звязаная з вялікім канцэртам!
“Мы вырашылі дзейнічаць сіламі ансамбля “Беларускія песняры”, – кажа Дайнэка. – Хоць нейкія віншаванні “з боку” ў нестандартнай форме не выключаю. Рыхтуем і маленькія музычныя сюрпрызы: будзем хуліганіць, хлопцы паспрабуюць зрабіць нечаканыя хады, напрыклад, заспявае хтосьці з тых нашых артыстаў, хто ніколі не спяваў, або твор можа нечакана скончыцца і пачнецца іншы. Прычым не ўсякі падазрае, што я з той ці іншай рэччу ў свой час судакранаўся (не ў “Песнярах” або “Беларускіх песнярах”, вядома). Так што тры мовы на канцэрце гарантую: беларуская, руская і англійская. Падумаем над украінскай: ёсць цікавы “стык” маёй працы ў ансамблях “Червона рута” і “Песняры”.
Вядома ж, ад самых вядомых песень “Беларускіх песняроў” і класічных кампазіцый “Песняроў” музыканты не адыдуць і гэтым разам. Праўда, “Белавежскую пушчу” Валерый Дайнэка і “Беларускія песняры” будуць гатовыя выканаць толькі “на біс”. Цікава, ці ўдасца публіцы пераканаць артыстаў у гэтым?
Дарэчы, напярэдадні вялікага канцэрту “Беларускіх песняроў”, прысвечанага 65-годдзю Валерыя Дайнэкі, артыст даў вялікае інтэрв’ю пра сваё адчуванні ўзросту і музыкі, аб прафесійных сакрэтах і дзяўчатах з вялізнымі… вартасцямі. (Тэкст на беларускай і рускай мовах даступны ў прымацаваных да гэтага ліста файлах.)
Білеты на падзею даступныя на сайтах білетных аператараў: Ticketpro.by, Kvitki.by, Bycard.by, Afisha.tut.by. Даведкі і замова білетаў па тэлефонах: +375296409131, +375172430154, +375172428204.