Берасцейскі медыя-цэнтр ладзіць Медыя-каляды

12.01.2019 14:00 - 14:00 Дзедзіч (Маякоўскага 46-1) Бясплатнае

12 студзеня Берасцейскі медыя-цэнтр правядзе сваё фінальнае мерапрыемства. На ім будзе абвешчаны пераможца конкурсу на лепшую публікацыю, адбудзецца дыскусія і будуць падведзены вынікі супрацоўніцтва НДА і СМІ за 2018 год.

На працягу года медыя-цэнтр праводзіў трэнінгі і сустрэчы, на якіх любы жадаючы мог атрымаць практычныя інструменты па стрымінгу, грамадзянскаму актывізму, фатаграфіі, сторытелінгу і г.д. Менш чым за год, у Берасці падзяліліся сваім вопытам Дзяніс Васількоў, Антон Матолька, Адар’я Гурштын і г.д.

Акрамя ўручэння прызоў 12 студзеня адбудзецца дыскусія з галоўным рэдактарам “Еўрарадыё” Паўлам Свярдловым. У цёплай каляднай атмасферы, седзячы ў каміна з напоямі ў руцэ, можна будзе абмеркаваць далейшыя формы супрацоўніцтва НДА і СМІ.

Што: Падвядзенне вынікаў конкурсу, дысскусія з Павлам Свярдловым (галоўны рэдактар “Еўрарадыё”)
Дзе: офіс АРР “Дзедзіч”, вул. Маякоўскага, 46
Калі: 12 студзеня, у 14:00.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках праекта “Брэсцкі медыя-цэнтр”, які арганізаваны Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Праект накіраваны на ўмацаванне сувязяў паміж журналістамі і грамадскімі актывістамі нашага горада і павелічэнне прысутнасці арганізацый трэцяга сектара ў медыя-прасторы горада.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ