• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

«”Чалавечы твар” Інтэрнэту»: лекцыя Міхаіла Дарашэвіча

Пачатак: 17.06 (08:00)
Канец: 17.06 (17:00)
Прастора «ЦЭХ»
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган»)
Кошт: Уваход вольны
Google

20 чэрвеня (панядзелак) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца інтэрактыўная лекцыя даследчыка і выкладчыка ECLAB Міхаіла Дарашэвіча «”Чалавечы твар” Інтэрнэту». Мадэратары – студэнты канцэнтрацыі «Інтэрнэт і грамадства».

Інтэрнэт – гэта цэнтры захоўвання інфармацыі, серверы, камп’ютары, спадарожнікі, кабелі. Інтэрнэт – гэта сацыяльныя сеткі, мэсэнджары, пошукавыя сістэмы. Але без аднаго – галоўнага – складніку любое апісанне будзе няпоўным, без яго не было б і самога Інтэрнэту. Інтэрнэт – гэта людзі, Інтэрнэт – гэта мы, карыстальнікі.

Хто такі тыповы беларускі прадстаўнік інтэрнэт-аўдыторыі? Якога ён полу? Колькі яму гадоў? Які ўзровень яго адукацыі і дастатку? Што ён шукае ў сеціве? Якімі сэрвісамі карыстаецца? Якія з сацыяльных сетак у Беларусі самыя «жаночыя» і самыя «мужчынскія»? У які дзень тыдня беларусы праяўляюць найбольшую актыўнасць анлайн? Адказы на ўсе гэтыя пытанні могуць быць не самымі чаканымі.

Партрэт сярэднестатыстычнага беларускага інтэрнэт-карыстальніка намалюе Міхаіл Дарашэвіч, кіраўнік праекта «Gemius Belarus», які займаецца аналізам анлайн-аўдыторыі, чалавек, які даследуе сетку Інтэрнэт у Беларусі з 1995 г.

Дорошевич

Міхаіл Дарашэвіч – даследчык і незалежны эксперт у галіне развіцця інтэрнэт-тэхналогій. Кіраўнік праекта «e-belarus.org» (з 2001 г.). Кансультант у пытаннях ІКТ для развіцця ў межах Праграмы развіцця ААН у Беларусі (2004–2005). Займаецца даследаваннямі ў галіне новых медыя, інфармацыйнай палітыкі, электроннага ўрада, эканомікі ведаў, кіравання сеткай Інтэрнэт.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook.

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип