Напрыканцы наступнага тыдня, з 24 па 26 кастрычніка, Прага прымае фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Вось якая сёлета праграма:
24 кастрычніка, пятніца:
📍Месца: Хаб “Second Culture”, Dělnická 475/43:
👉 17.00-18.00 прэзентацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы
👉 18.00-19.00 панэльная дыскусія "Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях"
👉 19.00-20.00 дыскусія паводле кнігі Сяргея Навумчыка "Дзевяноста пяты": ці мела Беларусь шанец вырвацца з арбіты Расеі і пайсці па шляху дэмакратыі пасля аднаўлення незалежнасці?
🎶 20.00-21.00 Канцэрт гурта BosaeSonca
25 кастрычніка, субота:
📍Месца: Беларуская клубоўня, 5. května 32:
👉 10.00-11.00 Прэзентацыя беларускай квір-літаратуры ад выдавецтва “Скарына” і дыскусія “Квір-літаратура па-беларуску: стан, перспектывы”
👉 11.40-12.20 "Чаму дызайн кніг – гэта важна?" Размова з Ігарам Юхневічам
👉 12.20-13.00 Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч "Побач"
👉 13.00-14.00 Прэзентацыя перакладу твораў Маргерыт Юрсэнар "Аnna, soror…" і "Арыентальныя навэлі"
👉 14.00-14.40 Прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва "Я - тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер"
👉 14.40-15.10 Прэзентацыя кнігі прозы Змітра Крэса “Mosa”
👉 15.10-16.10 Прэзентацыя кнігі выдавецтва "hochroth Minsk": “Рoetická reportáž” і "Human Right"
👉 16.20-17.00 Першая старонка беларускага самвыдаву: Караліна Мацкевіч і Таццяна Астроўская пра выданне зборніка малавядомых вершаў Ларысы Геніюш
👉 17.00-17.40 Прэзентацыя беларускага пераклада рамана Мілаша Урбана "Сямікасцелле" з удзелам аўтара і перакладчыка
👉 17.40-18.40 Будызм і аўтафікшан: выступ Макса Шчура
👉 18.40-19.20 Прэзентацыя нумароў часопіса Arche, выдадзеных у 2023-2024 гадах
👉 20.30-21.30 Паказ кароткаметражкі "Суд мёртвых" і дыскусія пра адлюстраванне падзей 2020 года і пасля ў мастацтве
26 кастрычніка, нядзеля:
📍Месца: Беларуская клубоўня, 5. května 32:
👉 10.00-11.00 Контуры сучаснай крытычнай тэорыі. Прэзентацыя часопіса "Topos"
👉 11.00-12.00 Прэзентацыя выданняў "Беларуская літаратура пасля 1986 года. Новае аблічча" і "Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя" з удзелам Андрэя Масквіна
👉 12.00-12.30 Прэзентацыя кнігі Цімура Кудзеліча "Значныя дні"
👉 12.30-13.30 Лекцыя Ганны Янкуты "Беларуская жаночая літаратура ад пачатку ХХ ст. да 2010-х гг."
👉 13.30-14.30 Літаратура як інклюзія. Абвяшчэнне новай кніжнай прэміі "Сініца"
👉 14.30-15.20 Прэзентацыя кнігі Бэлы Шагал "Запаленыя свечкі" з удзелам перакладчыка Ігара Крэбса
👉 15.30-16.10 Адаптацыя ў новай краіне: прэзентацыя дапаможніка Ханны Мурайда
👉 16.10-17.10 Круглы стол "Алесь Пушкін: досвед захавання спадчыны"
👉 17.10-17.50 Адкрыты дыскусійны клуб з удзелам Насты Карнацкай і Макара Валынкіна "Феномен бук-ток літаратуры"
👉 17.50-18.30 Прэзентацыя зборніка міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Вацлаву Ластоўскаму "Новым імкненьням даць новыя формы“
👉 18.30-19.00 Прэзэнтацыя кнігі постпаэзіі Макса Шчура "Чайны збор"
👉 19.00-19.40 Прэзентацыя ілюстраванага выдання "Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales"
👉 19.40-20.20 квэст "Гульня ў Освальда"
👉 20.30-21.30 творчы вечар Андрэя Хадановіча "Дзень роўны жыццю"
Уваход паўсюль вольны. Праграму можна паглядзець таксама па спасылцы ўнізе.