„Чароўны млын“ у Мінску

11.12.2025 - 14.12.2025 12:00 - 19:00 (пр-т Пераможцаў, 14) 4 рублі

З 11 па 14 снежня ў Мінску пройзе традыцыйная выстава-кірмаш „Чароўны млын“, куды запрашаюць усіх, хто прагне творчай атмасферы, натхнення і ўнікальных падарункаў, зробленых рукамі.


Больш за 500 майстроў, мастакоў і дызайнераў Беларусі прэзентуюць свае працы, ператвараючы прастору ў сапраўдную майстэрню цудаў.

На кірмашы будуць прадстаўленыя: • навагодні дэкор; • упрыгожанні і дызайнерская вопратка; • вырабы з дрэва і керамікі;  • лялькі і аўтарскія цацкі; • карціны і пано; • сумкі, аксэсуары і прадметы інтэр’еру; • фермерскія прадукты і пачастункі; • эксклюзіўныя падарункі да Калядаў і Новага году

Наведнікаў чакаюць таксама жывая музыка, творчыя майстар-класы і святочная атмасфера для ўсёй сям’і.

Кошт квіткоў: на месцы – 4 руб.; анлайн – 3 руб.

Дата: 11-14 снежня 

Час: 12:00-19:00 (11.12); 11:00–20:00 (12-13.12); 11:00–19:00 (14.12) 


Вам можа быць цікава

ZVONKU і сябры ў Мінску

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядная музыкатэрапія ў Н'ю-Ёрку

28.12.2025 (14:00 - 15:00) Carnegie Hall (57th Street and Seventh Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ