• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Чатырнадцаты «Марафон «Налібокі»

Пачатак: 28.05 (11:00)
Канец: 29.05 (18:00)
Налібоцкая пушча
Кошт: ад 40 рублёў
Google


28 і 29 траўня адбудзецца #марафонНалібокі. Сёлета — выключна як спартыўнае мерапрыемства, без святочнай часткі.



Дата: 28–29 траўня

Месца: Налібоцкая пушча


У сітуацыі вайны ва Украіне арганізатары лічаць немагчымым правесці яркі, вясёлы, «нармальны» спартыўны фестываль. Але перакананыя, што кожнаму патрэбна падтрымка, добрыя таварышы побач і невялікі адпачынак у чароўнай Налібоцкай пушчы.


ШТО БУДЗЕ:

11 дыстанцый: для бегуноў, веласіпедыстаў, воднікаў, мультыспартсменаў;

старт адкрыты на працягу некалькіх гадзін — па меры падрыхтаванасці і па выбары ўдзельнікаў;

дыяпазон часу, калі можна стартаваць, залежыць ад вашай дыстанцыі;

электронная адзнака і пратакол вынікаў у агульным заліку і ўзроставых катэгорыях;

маркіроўка маршрутаў (усіх акрамя воднага);

пункты харчавання на дыстанцыі;

фатографы на дыстанцыях;

памятны медаль удзельніка на фінішы;

гарбатка і перакус на фінішы;

кемпінгавая паляна, паркоўка, дровы, туалеты;

арганізаваны трансфер з Мінска і назад;

дыпломы, кубкі і прызы пераможцам адправяцца поштай;

зносіны, начныя вогнішчы і шмат аднадумцаў вакол. 


ЧАГО НЕ БУДЗЕ:

мас-старту апоўдні суботы;

гарачага абеду на фінішы;

урачыстага ўзнагароджання і пераможнага шампанскага;

вячэрняй забаўляльнай праграмы.



Гэты старт арганізаваны, каб яго ўдзельнікі:

адправіліся ў падарожжа па Налібоцкай пушчы,

спаборнічалі за лепшы вынік з сабой і сапернікамі,

любаваліся прыгажосцямі вясновай прыроды,

адпачывалі ў кемпінгу ля вогнішча са сваімі сябрамі.


Цэнтр спаборніцтваў, старт — фініш і кемпінг — турыстычная стаянка «Сутокі» каля в. Рудня, Валожынскага раёна. Каардынаты: 53.96409, 26.70070.


Палажэнне і рэгістрацыя па спасылцы. 


Да сустрэчы на ўскрайку Налібоцкай пушчы ў апошнія вясновыя выходныя!






« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM