Чэмпіянат па фотабёрдынгу надыходзіць!

07.02.2026 09:00 - 15:00 уся Беларусь 25 рублёў

7 лютага, у суботу, Беларусі — зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу





На працягу некалькіх гадзін зарэгістраваныя ўдзельнікі і каманды з 2 чалавек будуць шукаць птушачак па ўсёй краіне, каб сфатаграфаваць як мага больш відаў. 

Майце на ўвазе: нельга пужаць птушак дзеля фотачкі і карыстацца гукавой апаратурай для іх прываблівання. 

 Што трэба рабіць? 

  •  узяць фотаапарат альбо мабільны тэлефон з камерай; 

  •  7 лютага выправіцца ў фотапаляванне на птушачак на тэрыторыі Беларусі; 

  •  сфатаграфаваныя віды птушак заносіць у чэк-ліст і пасля даслаць фотачкі і чэк-ліст арганізатарам, якія падлічаць балы і вызначаць пераможцу.


Падрабязней — чытайце па спасылцы



Арганізацыйны ўнёсак — 25 рублёў за кожнага поўнагадовага (непаўналетнім удзельнікам можна бясплатна). Для членаў «Дзікага клуба» — 20 рублёў

Прыбытак пойдзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Рэгістрацыя і падрабязнасці — па спасылцы


Заяўкі прымаюцца да 15.00 6 лютага. 



Вам можа быць цікава

Масленіца пад Мінскам

22.02.2026 (12:00 - 16:00) загарадны клуб "Фестывальны" (загарадны клуб "Фестывальны")

GODS TOWER у Гданьску

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Bunkier Club (Olejarna 3)

Стэндап-гутаркі з Лявонам Вольскім у Варшаве

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ