Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына «Ген мігранта. Пачатак» ў Вільні

13.03.2026 18:30 - 19:30 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатна

У наступную пятніцу, 13 сакавіка, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына «Ген мігранта. Пачатак».


❓ Як пераадолець выклікі міграцыі? 

❓ Як не згубіць глебу пад нагамі? 

Вас чакаюць лайфхакі ды гісторыі ад аўтара, камунікацыйнага кансультанта ды прадусара вядомых сацыяльных праектаў. 

   Таксама будуць цікавосткі ды падрабязнасці, як рабіліся праекты «Будзьма беларусамі», да якіх Андрэй быў датычны: анімацыя «Шаленыя беларусы», фестываль «АдНаК», кампанія «У пошуках цмока».

Напрыканцы будзе магчымасць узяць аўтограф. 

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Гуканне вясны на Купалавай сядзібе ў Мінску

07.03.2026 (16:00 - 18:00) Музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Жаночы дзень у Дукоры

08.03.2026 (12:00 - 14:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ