Чэскі пісьменнік Яхім Топал у Віцебску

10.02.2017 19:00 - 19:00 арт-паб "Торвальд" (вул. Талстога,1) Уваход вольны

10 лютага а 19.00 у арт-пабе “Торвальд” (Талстога, 1) адбудзецца сустрэча з культавым чэшскім пісьменнікам Яхімам Топалам з нагоды выхаду яго рамана “Цэх д’ябла” ў беларускім перакладзе. Разам з Топалам на сустрэчы будзе прысутнічаць яго нязменны перакладчык, ураджэнец Віцебска Сяргей Сматрычэнка. Уваход вольны.

Раман “Цэх д’ябла” – гэта літаратурныя раскопкі вусцішнай гісторыі ХХ стагоддзя, пераплеценыя з сюррэалістычным дзеяннем, якое вялікай часткай адбываецца ў Беларусі, праўда, Беларусі фантомнай, але, тым не менш, лёгка распазнавальнай. Раман быў выдадзены ў 2009 годзе, і з таго часу выйшаў у розных краінах у перакладах амаль на два дзясяткі моваў.
Яхім Топал (нар. у 1962 г.), адзін з найбольш вядомых у сучасным свеце чэшскіх пісьменнікаў, за гэтую кнігу быў уганараваны прэміяй Яраслава Сайферта і прэміяй Міжнароднага ПЭН-клуба.

Беларускаму чытачу аўтар ужо вядомы, паколькі яшчэ ў 2008-м у нас выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай былі сабраныя яго знакамітая аповесць “Анёл”, а таксама творы ягонага бацькі Ёзэфа і брата Філіпа. Менавіта тады Яхім Топал упершыню пабываў у Мінску і натхніўся на напісанне “Цэху д’ябла”. Апроч таго, вершы Яхіма Топала публікаваліся ў нас у перакладах Марыі Мартысевіч і Сяргея Сматрычэнкі.

Падзея ў сацсетках:Вконтакте і Facebook


Вам можа быць цікава

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ