«Чорная ноч» у Львове

30.10.2023 19:00 - 22:00 (плошча Галіцкага, 1) Бясплатнае

30 кастрычніка ў Львове пройдзе паэтычны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных і забітых дзеячаў мастацтва Беларусі і Украіны.


Дата: 30 кастрычніка

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: плошча Галіцкага, 1, Львоў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску было расстраляна больш за 100 беларускіх вучоных, дзяржаўных і культурных дзеячаў. Гэтая ноч стала чорнай для беларускай гісторыі. Сярод забітых 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.

У гэты панядзелак беларусы і беларусы Львова ладзяць штогадовую паэтычна-музычную акцыю «Чорная ноч», каб ушанаваць памяць паэтаў і пісьменнікаў, забітых у часы тэрору ў Беларусі і Украіне.

Гэтай імпрэзай мы паспрабуем пракласці мост паміж Ноччу (не)расстраляных паэтаў у Беларусі і ўкраінскім Расстраляным Адраджэннем, а таксама паміж падзеямі таго часу і нашай сучаснай рэчаіснасцю, так званым новым Расстраляным Адраджэннем.

У праграме дэкламацыя вершаў пад музычную імправізацыю. Акрамя таго, для жадаючых будзе адкрыты мікрафон для чытання любімых твораў.

Прыходзьце, ушануем памяць тых, хто трагічна загінуў тады і памірае цяпер.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ