ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытанні кнігі «Калі ты ідзеш скрозь пекла, працягвай ісці!» у Берліне

10.06.2024 17:15 - 20:15 Бундэстаг (Adele-Schreiber-Warrior-Str. 1) Бясплатнае




У панядзелак, 10 чэрвеня, у Берліне адбудуцца чытанні кнігі «Калі ты ідзеш скрозь пекла, працягвай ісці!», прысвечанай жаночаму досведу падчас беларускіх пратэстаў.






Дата: 10 чэрвеня

Час: 17.15 (час мясцовы)

Месца: Бундэстаг, Дом Марыі Элізабэт-Людэрс (фае 1.101), Adele-Schreiber-Warrior-Str. 1, Берлін 



У кнізе сабраныя лісты, сны, дзённікавыя запісы і апошнія словы беларускіх палітвязынак падчас судовых пасяджэнняў. 

Будуць чытанні ўрыўкаў з кнігі і дыскусія пра сітуацыю ў Беларусі і падтрымку беларускага дэмакратычнага руху. 


Удзел бяруць даследчыца Вольга Шпарага, сястра Марыі Калеснікавай і чаліня Каардынацыйнай Рады Таццяна Хоміч



Уваход, выглядае, вольны. Рэгістрацыю шукайце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ