Чытанні па-беларуску ў Кракаве: чытаюць «Ідэальны момант» Сюзаны Ізэрн

15.04.2023 13:30 - 15:00 (Кракаўская, 19) Бясплатнае

У суботу, 15 красавіка, завітвайце на беларускія інтэрактыўныя чытанні для дзетак і дарослых, якія ладзіць праект «Кніжны вырай».



Дата: 15 красавіка

Час: 13.30 (час мясцовы)

Месца: Кракаўская, 19, Кракаў


Будуць чытаць кнігу Сюзаны Ізэрн «Ідэальны момант». 

Вас чакае падарожжа разам з вавёркай, якая аднаго ранку атрымлівае вельмі важны ліст і мусіць як мага хутчэй дабрацца ў патрэбнае месца...

Разам дапаможам у прыгодах, якія напаткаюць яе на шляху, напішам (намалюем) уласныя лісты і паштоўкі, а таксама паразмаўляем пра тое, ці варта (і як) дапамагаць іншым.

Дапаможа псіхалагіня спадарыня Таццяна.

Запрашаюць дзетак і дарослых усіх узростаў!


Уваход вольны, данаты на развіццё дужа вітаюцца! Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ