Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе «Загадку Багдановіча»

24.05.2025 16:00 - 18:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 5 рублёў

 

У суботу, 24 траўня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца новая сустрэча чытацкага клуба.





Абмяркуюць эсэ Міхася Стральцова «Загадка Багдановіча».


Нагадаем, у Чытацкім клубе ў коле сяброў разам разбіраюцца ў сакрэтах творчай кухні пісьменнікаў, размотваюць клубкі сюжэтных ліній і перыпетый лёсаў персанажаў.

Мастацкі і адначасова публіцыстычны твор Стральцова выклікаў у сваю пару вялікі чытацкі рэзананс. Многія крытычна паставіліся да гэтай працы.

 Дзе выдумка і фантазія Міхася Лявонавіча, а дзе рэальныя факты з жыцця Багдановіча?

 Як адзін творца здолеў захапляльна напісаць пра іншага?

 І ў чым жа палягала загадка Багдановіча?


На гэтыя пытанні паспрабуюць адказаць, сабраўшыся за супольным чытацкім сталом.


Квіткі — 5 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гродне

28.05.2025 12:00 - 13.06.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Творчая сустрэча з Аляксандрам Чарнухам у Берліне

03.06.2025 (19:00 - 21:00) прастора ’’SALON", Haus der Statistik (Otto-Braun Straße 70-72)

«Касіяпея» ў Кракаве

14.06.2025 (20:00 - 22:00) Klub Gwarek (Władysława Reymonta 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ