Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гродне

28.05.2025 - 13.06.2025 12:00 - 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) 14 рублёў



У Гарадзенскай выставачнай зале адкрылася выстава «Ван Гог. Ван Лаў»





Праект «Ван Гог. Ван Лаў» — гэта выстава, дзе сучасныя мастакі пераасэнсоўваюць творчасць аднаго з самых адметных майстроў постімпрэсіянізму Вінцэнта Ван Гога.

 Экспазіцыя раскрывае ключавыя тэмы, звязаныя са спадчынай Ван Гога: глыбокая самота, яркасць і трагічнасць непадзеленага кахання, розныя міфы і здагадкі, якімі поўная біяграфія вялікага мастака і многае іншае. 

Аснову экспазіцыі складаюць працы беларускіх аўтараў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя мастацкія медыя — ад жывапісу і графікі да лічбавага мастацтва і інсталяцый. 

Гледачы змогуць убачыць, як ідэі Ван Гога знаходзяць новае гучанне праз прызму сучаснасці. 

Кульмінацыяй праекта стане імерсіўны фільм «Быць Ван Гогам», які праецыруецца на паверхні, што дазваляе поўнасцю пагрузіцца ў тое, што адбываецца вакол. Фільм, заснаваны на лістах Вінцэнта брату Тэа, дазволіць убачыць мары і надзеі Ван Гога, а таксама яго сумневы і страхі. 

Наведвальнікі змогуць прайсці тэматычны квэст, каб пагрузіцца ў экспазіцыю, а ўнутры выставачнай прасторы знойдуць унікальныя фотазоны, якія ідэальна падыходзяць для яркіх кадраў. 


Квіткі — 14 рублёў дарослым, 12 рублёў студэнтам, 10 рублёў — пенсіянерам, школьнікам і інш. 


Выстава працягнецца да 13 ліпеня. 




Вам можа быць цікава

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

«Касіяпея» ў Кракаве

14.06.2025 (20:00 - 22:00) Klub Gwarek (Władysława Reymonta 17)

Спектакль «Віця» ў Бельску Падляшскім

16.06.2025 12:00 - 18.06.2025 12:00 Бельскі дом культуры (ul. 3 Maja 2)

Слава Камісаранка ў Варшаве

24.06.2025 (18:30 - 23:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ