Чытка п’есы Ганны Комар «Целам сваім» у Лондане

17.09.2022 13:00 - 15:00 Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road) Бясплатнае

У суботу, 17 верасня, а 13-й завітвайце ў Скарынаўскую бібліятэку. Паэтка Ганна Комар будзе чытаць сваю п’есу «Целам сваім» пра досвед зняволення падчас пратэстаў 2020 году, пра ўзаемасувязь траўмаў і спосабы іх пераадолець.




Дата: 17 верасня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан


Гэта інтымны, шчыры аповед, які адгукнецца многім людзям з Беларусі.

Чытаць будуць Ганна Комар і Эллі Нова.

Пасля чыткі будзе ўтульнае абмеркаванне з гарбаткай і віном (прыносьце па жаданні!).

Вось пра што п’еса: Восень 2021. Маладая жанчына толькі прыехала ў Лондан з Беларусі. Падавалася б, можна супакоіцца, але яе пераследуюць успаміны пра гвалт у краіне і зняволеньне. Яна прачынаецца па начох і вядзе гутаркі з успамінамі, з ценямі, са сваёй трывогай. Антыдэпрэсанты не дапамагаюць адказаць на пытанне, ці зможа яна вярнуцца дадому.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Анлайн-канцэрт Šuma

30.07.2026 (20:00 - 22:00) ------------

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ