Чытка п’есы «Чамадан» Малгажаты Сікорскай-Мішчук

18.06.2016 16:00 - 17:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган») Уваход вольны

18 чэрвеня (субота) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца чытка п’есы Малгажаты Сікорскай-Мішчук «Чамадан».

Франсуа Жако ідзе ў Музей Халакосту. Там на адным з чамаданаў з Аўшвіца ён бачыць імя і прозвішча свайго бацькі – Леа Пантофельнік. Гэта падзея змяняе яго жыццё.

У чытцы ўдзельнічаюць студэнты: Дар’я Герасіменка, Уладзімір Андрыенка, Павел Андрэеў, Ірына Аверына, Улад Лук’янчук і Рыта Ігнацьева. Рэжысёр – Валянціна Мароз, сукіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» у ECLAB.

Малгажата Сікорская-Мішчук – польская драматург і сцэнарыст. Адзначана шэрагам прэмій і прызоў на тэатральных і кінафестывалях. За п’есу «Чамадан» атрымала галоўны прыз, а таксама прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе «Метафары рэчаіснасці» (2008).

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».

 


Вам можа быць цікава

Фэст «Дукорская брама» ў Дукоры

13.07.2025 (13:00 - 19:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Лекцыя «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво» ў Мінску

15.07.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 12:00 - 10.08.2025 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ