Cольны канцэрт «Крамбамбулі» ў Мінску

31.05.2017 19:00 - 19:00 Рэстарацыя-піваварня «Друзья» (вул. Кульман, 40) 22-38 рублёў

31 мая ў рэстарацыі-піваварні «Друзья» адбудзецца першы з 2008 года сольны канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў Мінску. У праграме «Піраты Камсамольскага возера» прагучаць лепшыя песні з усіх альбомаў калектыва.

 

– Некалькі год мы хадзілі па лясах. Потым перабраліся на азёрныя выспы – там нас дакладна ніхто не мог знайсці. Але вось адзін чалавек знайшоў і запрасіў зайграць канцэрт. Вырашылі пагадзіцца. А там будзе бачна, – гаворыцца у заяве гурта з гэтай нагоды на афіцыйнай старонцы ў Facebook.

Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе, як забаўляльны сайд-праект Лявона Вольскага. Калектыў вядомы па хітах «Абсэнт», «Госці», «Турысты», «Каб мы калі каму чаго». На рахунку «Крамбамбулі» шэсць студыйных альбомаў, апошні з якіх – «Чырвоны штраль» – выйшаў у 2015 годзе.

Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).

Старт продажу квіткоў – у панядзелак 15 мая у 12.00 праз касы і сайты Kvitki.by, Bezkassira.by, SMSbilet.by. Кошт квіткоў: 22-38 рублёў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32


Вам можа быць цікава

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Выстава «Фрыда» ў Гродне (6+)

16.07.2025 18:00 - 18.08.2025 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Ян Ліпай у Варшаве

19.07.2025 (19:00 - 20:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ