Спектакль «Чортава дачка» ў Вільні (16+)

17.04.2026 19:00 - 21:00 "Vileišio18N" (P. Vileišio g. 18N) ад 21 еўра

17 красавіка (гэта будзе пятніца) у Вільні граюць містычны спектакль-казку «Чортава дачка».


Спектакль заснаваны на чарадзейнай частцы беларускага фальклору, у якім існуюць Нячысцікі.

Нячысцікі заўсёды ўплывалі на лёс людзей, прапануючы выбар. Але выбар кожны робіць асабіста! Так сталася і з Альгердам.

Чалавечае жыццё - гэта шлях, на якім увесь час даводзіцца рабіць выбар, куды павярнуць, і быць гатовым прыняць наступствы сваіх рашэнняў.

Аўтар і рэжысёр - Сяргей Здаранкоў

Мастачка-пастаноўшчыца - Алена Алешка

Пластыка - Mikiта Біндэрс

Музыка - Leś Nakanavany

Акцёры:

Зміцер Рачкоўскі,

Марына Здаранкова,

Сяржук Тоўсцікаў,

Наста Ушакова,

Алег Мяцеліца

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Квіткі коштам ад 21 еўра бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

01.05.2026 (13:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ