ПАДЗЕЯ ДНЯ: Concordia Choir заспявае творы Міколы Куліковіча ў Варшаве

31.01.2024 19:00 - 21:00 царква святога Аляксандра (пл. Трох Крыжоў 10/14) Бясплатнае
 

У сераду, 31 студзеня, у касцёле святога Аляксандра — першы канцэрт Concordia Choir з цыклу «Гучыць Скарынаўка».




Дата: 31 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: царква святога Аляксандра, пл. Трох Крыжоў 10/14, Варшава 


Аўтарка праекта Галіна Казіміроўская — дырыжорка Вольнага хору і Concordia Choir — адкрые скарбы музычнай калекцыі лонданскай Скарынаўскай бібліятэкі. 

У межах праекта выканаюць музычныя творы рэпрэсаваных беларускіх аўтараў, якія падчас і пасля Другой сусветнай вайны аказаліся ў вымушанай эміграцыі. 

Адзін з іх — кампазітар Мікола Куліковіч, аўтар музыкі «Пагоні». 


Літургічныя творы Куліковіча ў апрацоўцы Гая Пікарды і Галіны Казіміроўскай і ў беларускім перакладзе айца Аляксандра Надсана ўпершыню прагучаць па-беларуску ў выкананні камэрнага хору a capella. 


Уваход вольны, вітаюцца данаты.




Вам можа быць цікава

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Аўтограф-сесія Марыны Ментусавай у Варшаве

02.08.2026 (11:00 - 12:30) кнігарня «Запятая» (Koszykowa 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ