У суботу, 1 жніўня, ва Уроцлаве ладзяць утульны творчы пікнік толькі для паненак.
Прапануюць эксперыментаваць з пап’е-машэ, ляпіць маскі, упрыгожванні, дэкор для дома, бірулькі або што заўгодна іншае.
Пакуль рукі занятыя творчасцю, будуць знаёміцца, размаўляць і адпачываць.
Пры рэгістрацыі можна прапанаваць тэмы, якія вам цікава было б абмеркаваць.
Дрэс-коду няма. Калі ёсць настрой — прычапурцеся. Апраніце тую сукенку, любімыя завушніцы або яркую кашулю, якая чакае сваёй нагоды. А калі хочацца прыйсці ў спартыўных штанах, то гэта таксама выдатна. Прыхапіце нешта смачнае для агульнага пікніка (па жаданні).
Усе матэрыялы будуць чакаць вас на месцы.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.