Аўтограф-сесія Марыны Ментусавай у Варшаве

02.08.2026 11:00 - 12:30 кнігарня «Запятая» (Koszykowa 59) Бясплатнае



У нядзелю, 2 жніўня, у кнігарні «Запятая» адбудзецца аўтограф-сесія Марыны Ментусавай, суаўтаркі «Сучаснай энцыклапедыі для дзяўчынак». 



Гэтая кніга — не пра тое, як падабацца хлопчыкам і быць «жаноцкай», а пра тое, што цела належыць табе, жаданні важныя і «не» — зусім нармальны адказ. 

Стваральніцы энцыклапедыі без сарамлівасці разважаюць пра цела і здароўе, грошы, сяброўства, адносіны, самаацэнку, межы — пра ўсё, пра што падлетку не заўсёды ёсць з кім пагаварыць. 

Прыходзьце пазнаёміцца ​​са спадарыняй Марынай і набыць і падпісаць кнігу з самага свежага тыражу. 



Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ