CreateCulture Eco Festival пройдзе ў Вільні

19.10.2024 15:30 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае

19 кастрычніка ў Вільні пройдзе CreateCulture Eco Festival. Гэта асаблівае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае мастацтва, музыку і экалагічную дасведчанасць.


Фестываль аб’ядноўвае маста_чак і выкладчы_ц з Партугаліі, Аўстрыі, Германіі і Літвы, каб разам даследаваць глабальныя пытанні экалогіі і кліматычных зменаў. Праз майстар-клас па апсайклінгу, лекцыю аб экалагічнай павесткі ў мастацтве і ўдзел у перформансе з жывой музыкай удзельнікі будуць даследаваць творчыя выразы і далікатныя адносіны паміж чалавецтвам і прыродай.

Рэгістрацыя па спасылцы!

Дата: 19 кастрычніка

Час: 15:30-21:00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня

Уваход: free donation

Moва: ENG

Што ў праграме фестывалю?

16:00 — 17:00 | Воркшоп: Апсайкл больш, купляй менш ад @anastasiarch

З гуру па апсайклінгу ўдзельнікі змогуць ператварыць старыя любімыя рэчы ў нешта новае і захапляльнае. Зноў палюбіць сваю старую кашулю і адкрыць для сябе мастацтва ўстойлівага жыцця. Удзельнікі могуць прынесці сваю джынсавую вопратку або кашулі з тканіны, якім хацелі б даць другое жыццё.

17:30 — 18:30 | Лекцыя: Экалагічная павестка ў сучасным мастацтве ад @pero.vskaya

Удзельнікі змогуць даведацца, як мастач_кі выкарыстоўваюць сваю творчасць, каб прыцягнуць увагу да экалагічных праблем і натхніць грамадства на змены, пра важную ролю мастацтва ў павышэнні дасведчанасці аб кліматычных дзеяннях, устойлівасці і будучыні планеты. Паўдзельнічаць у вясёлых інтэрактыўных віктарынах, праверыць свае веды і натхніцца на новыя ідэі пра тое, як мы ўсе можам зрабіць свет зеляней.

19:00 — 21:00 | Пераформанс «Ствары Creаturеs of Tomorrow»

удзельнікі змогуць пагрузіцца ў свет саўдзелу разам з трыма таленавітымі мастач_камі з Беларусі, Партугаліі і Аўстрыі. У суправаджэнні жывой музыкі, гэты перформанс дазволіць усім глыбока злучыцца са сваёй падсвядомасцю, прасачыць эвалюцыю жыцця на Зямлі — ад яе пачатку да сучаснасці, і нават зазірнуць у будучыню.

Асаблівыя госці фестывалю

@whoisrabkina: беларускі інтэрактыўны мастак

@clarasaleiro: партугальская флейтыстка

@manuelalcarazclemente: аўстрыйскі ўдарнік

@pero.vskaya: лектарка і мясцовая эка-актывістка

@anastasiarch: беларуская мастачка



Вам можа быць цікава

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Калядная pre-party ў Вільні

20.12.2025 (18:00 - 20:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Квір-Каляды ў Варшаве

23.12.2025 (16:00 - 18:00) паведамяць па рэгістрацыі (Варшава)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ