Дабрачынная экскурсія ў падтрымку збору сродкаў на надмагільны манумент Змітраку Бядулю

28.04.2024 12:00 - 14:00 Філіял «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» (вул. М.Багдановіча, 7а) Бясплатнае

28 красавіка, у нядзелю, Філіял «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» запрашае на экскурсію.


Дата: 28 красавіка 

Час: 12.00 (час мясцовы)

Унёсак: 20 руб.

Месца: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

На экскурсіі вы бліжэй пазнаёміцеся з асобай маладога таленавітага класіка, які ў свой час разбурыў шаблон успрымання беларускага пісьменніка як прадстаўніка вёскі. Даведаецеся, як паэту, амаль усё жыццё пражыўшы ўдалечыні ад Бацькаўшчыны, удалося вывесці на еўрапейскі ўзровень беларускае вершаскладанне.

У музеі можна пабачыць унікальныя фотаздымкі і рукапісы Максіма Багдановіча, прадметы, звязаныя з яго сям’ёй і сябрамі, а таксама рэчы, якія сталі сімваламі беларускай культуры — залататканы слуцкі пояс і арыгінальную кнігу «Вянок».

Экскурсія з’яўляецца дабрачыннай — заробленыя грошы будуць залічаны на рахунак, дзе акумулююцца сродкі на стварэнне надмагільнага манумента пісьменніку і актыўнаму дзеячу літаратурна-грамадскага руху ў Мінску пачатку XX ст. Змітраку Бядулю.

Класікаў звязвала не толькі літаратурна-грамадская дзейнасць, але і моцнае, шчырае сяброўства. Падчас прыезду Багдановіча ў Мінск у кастрычніку 1916 года менавіта Змітрок Бядуля даў хвораму паэту прытулак, выдзеліўшы яму на сціплых арэндаваных метрах асобны пакой. Пад агульным дахам яны разам пражылі да самага ад’езду Багдановіча ў Ялту...

Экскурсію правядзе загадчык музея Міхаіл Бараноўскі.

Усіх удзельнікаў чакаюць памятныя сувеніры ад музея!

Запіс па тэл.: +375 (17) 363 94 65.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

02.04.2026 (20:00 - 22:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Свята вярбы і выцінанкі ў Гродне

03.04.2026 (16:00 - 18:00) абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ