Дабрачынная вандроўка «Мастацтва ў горадзе» ў Мінску

28.05.2022 17:00 - 19:00 каля Мастацкага музея (вул. Леніна, 20) Бясплатнае


28 траўня экскурсійны праект «Набліжэнне» ладзіць дабрачынны шпацыр «Мастацтва ў горадзе» з экскурсаводкай Марыяй Пастуховай.




Дата: 28 траўня

Час: 17:00

Месца збору: каля Мастацкага музея, вул. Леніна, 20, Мінск

«Пані выконвае ролю кабачка», - такое меркаванне мастака Осіпава аб Невядомай са знакамітага нацюрморта Хруцкага. А як вы лічыце? Згодныя? Цяжка адказаць? Тады вас запрашаюць на пошукі адказаў!

Вы даведаецеся:

Як выяўляецца паблік-арт у самым нечаканым месцы ў Менску. Там, дзе, здаецца, акрамя ампіру нічога няма.

Якія мастакі выявілі свой талент у Менску і затым паказалі яго ўсяму свету.

А таксама навучыцеся заўважаць дэталі і знаходзіць цікавае.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя ў першую чаргу на знаёмства з роднымі мясцінамі, спазнаванне сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Па сваім жаданні і магчымасцях напрыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.




Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ