Дабрачынны ФемКвіз у Варшаве

08.03.2025 14:00 - 16:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a) данат ад 20 злотых




У суботу, 8 сакавіка, фем-стэндап клуб імя Зоські Верас ладзіць у Варшаве дабрачынны ФемКвіз.





Падрыхтавалі пытаннечкі звязаныя з жанчынамі, іх роляй у гісторыі, а таксама фем-версію гульні «Адгадай мелодыю».

Для ўдзелу не трэба быць магістаркай гендарных навук ці ведаць тэорыю фемінізму!

Прыходзьце пабавіць час, пазнаёміцца з новымі людзьмі ці даведацца цікавыя факты пра жанчын.


Квіз будзе праходзіць на беларускай мове, але будуць радыя ўсім і, калі спатрэбіцца, перакладуць пытанні. Адказваць і стасавацца падчас квіза можна на той мове, якая для вас зручнейшая.

Для ўсіх удзельнікаў падрыхтуюць невялічкія падарункі, а каманда, якая пераможа, атрымае галоўны прыз.

Гэта дабрачынны квіз: удзел у квізе патрабуе ўнёска ад 20 злотых. Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку псіхалагічнай службы для жанчын, небінарных і транс-людзей.


Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

«Свята хлеба» ў «Суле»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ