Дабрачынны ФемКвіз у Вільні

05.03.2025 19:00 - 21:00 Not Only Coffee (Užupio g. 13) данаты ад 5 еўра

 

У сераду, 5 сакавіка, фем-стэндап клуб імя Зоські Верас ладзіць у Вільні дабрачынны ФемКвіз.





Падрыхтавалі пытаннечкі звязаныя з жанчынамі, іх роляй у гісторыі, а таксама фем-версію гульні «Адгадай мелодыю».

Для ўдзелу не трэба быць магістаркай гендарных навук ці ведаць тэорыю фемінізму!

Прыходзьце пабавіць час, пазнаёміцца з новымі людзьмі ці даведацца цікавыя факты пра жанчын.

Квіз будзе праходзіць на беларускай мове, але будуць радыя ўсім і, калі спатрэбіцца, перакладуць пытанні. Адказваць і стасавацца падчас квіза можна на той мове, якая для вас зручнейшая.

Для ўсіх удзельнікаў падрыхтуюць невялічкія падарункі, а каманда, якая пераможа, атрымае галоўны прыз.


Гэта дабрачынны квіз: удзел у квізе патрабуе ўнёска ад 5 еўра + набыццё якога-небудзь напою/дэсэрта ў бары.

Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку псіхалагічнай службы для жанчын, небінарных і транс-людзей.


Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ