Дабрачынны фэст хатніх гадаванцаў «Fortuna Pets» у Мінску

18.06.2023 12:00 - 18:00 «Пясочніца» (Куйбышава, 45) Бясплатнае
 
У нядзелю, 18 чэрвеня, у «Пясочніцы» — дабрачынны фэст «Fortuna Pets» у дапамогу прытулкам для жывёл.



Дата: 18 чэрвеня

Час: з 12.00 да 18.00

Месца: «Пясочніца», Куйбышава, 45, Мінск


Вас чакае:

Сустрэча з валанцёрамі і кіраўнікамі прытулкаў

Конкурсы і прызы для ўсіх удзельнікаў

Кармавыя і цацачныя стэнды для вашых гадаванцаў Займальныя майстар-класы

Магчымасць прытуліць бяздомнага сабаку ці ката: больш за 45 выдатных сабак і 30 мілых катоў будуць чакаць тут новых гаспадароў


Абяцаюць таксама сяброўскую атмасферу, зносіны з аднадумцамі і шмат іншых прыемных штук.

Будуць удзячныя за падарункі:

сухія і вільготныя кармы — Брыт, Mammynat, HappyDog, Purina, Royal Canin, Blitz, Berkeley, Premil, Darsi;

кармы для жывёл-інвалідаў: HappyDog Vet Mobility, Purina Gastrointestinal, Royal Canin Gastrointestinal, Royal Canin Recovery, гіпаалергенныя кармы; вакцыны Nobivak, Биокан, Мультыфел, Мультыкан;

сродкі ад блох і кляшчоў: Дана Ультра, Сімпарыка, Бравекта, Фіпрыст, Гельмімакс, Мілпразон, Дрантал;

 пледы / пасцельная бялізна, бентанітавы напаўняльнік, пялюшкі;

 ласункі для жывёл;

цацкі, кіпцюраточкі, вітаміны; кашы, крупы (ячмень, грэчка, рыс, аўсянка, пярлоўка);

 ашыйнікі, ланцужкі.


Усе сабраныя ахвяраванні пусцяць на патрэбы прытулкаў і клопат аб бяздомных жывёлах.




Вам можа быць цікава

Pukst у Гданьску

18.12.2025 (19:00 - 21:00) Mirzam (Tandeta, 1)

ZVONKU і сябры ў Мінску

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

22.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Навагоднія майстар-класы ў Мірскім замку

25.12.2025 12:00 - 27.12.2025 13:00 Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ