Дабрачынны канцэрт да Дня Волі ў Вільні

25.03.2022 18:30 - 20:30 гарадская ратуша (Didžioji g. 31) Бясплатнае

25 сакавіка ў Вільні адбудзецца святочны дабрачынны канцэрт з нагоды Дня Волі.



Дата: 25 сакавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: гарадская ратуша, Didžioji g. 31, Вільня

Сёлета Дзень Волі прысвечаны абаронцам Украіны і праходзіць пад дэвізам «За нашу і вашу свабоду!». Гэты канцэрт — праява салідарнасці, падтрымкі і малітва за тых, хто цяпер абараняе ўкраінскія землі. Прагучаць сакральныя народныя песні і ваярскія маршы Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.

У канцэрце бяруць удзел артысты з Літвы, Беларусі і Украіны:

— мужчынскі хор UNIA (BY, LT, UA)

— Маргарыта Ляўчук (BY)

— Маіна Валеніс (UA)

— Даша Мароз-Хідашэлі (BY).

Таксама будзе анлайн-трансляцыя на YouTube

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Усе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу абаронцам Украіны.

Канцэрт ладзіцца ў межах ініцытывы BelarusWithUkraine.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ