Дабрачынны канцэрт у падтрымку музыкі Аляксандра Пораха ў Варшаве

23.06.2024 19:00 - 21:00 Klubojadalnia Młodsza Siostra (Dobra 14/16) данат ад 20 злотых


У нядзелю, 23 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку беларускага музыкі Аляксандра Пораха, вядомага таксама як Syntrig.







 Дата: 23 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Klubojadalnia Młodsza Siostra, Dobra 14/16, Варшава 



Пасля доўгай барацьбы з ускладненнямі раку галёнкі спадар Аляксандр зараз знаходзіцца ў двух кроках ад выздараўлення. 

Для далейшага эфектыўнага лячэння яму патрэбна рэгулярная рэабілітацыя, выдаткі на якую вялікія і ў значнай ступені пакрываюцца за кошт уласных сродкаў.



Удзел бяруць: 

Міхал Бромбошч — віяланчэль 

Рэй Дзікаці — саксафон 

Пётр Мелех — кларнет 

Altro Volta — акардэон 

Рафал Генцэль 

Цунамі Мэй 

Багуч 

Альберт Уолін 

Аляксандр Порах 




Вы можаце падтрымаць спадара Аляксандра, набыўшы квіток на канцэрт, паштоўку ці трафарэт з унікальнай графікай. Ці можаце наўпрост заданаціць па спасылцы



Уваход — данат ад 20 злотых.






Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ