Дабрачынны квэст у падтрымку прытулка для жывёл у Брэсце

17.07.2022 12:30 - 14:30 паркоўка БЦ «Цэльсій» (з боку вул. Фаміна) (пр-т Машэрава, 6а) Бясплатнае

17 ліпеня далучайцеся да дабрачыннага квэста. Арганізатары збіраюць рэчы ў дапамогу прытулку «Дабрыня».



Дата: 17 ліпеня

Час: 12.30

Месца збору: паркоўка БЦ «Цэльсій» (з боку вул. Фаміна), пр-т Машэрава, 6а, Брэст 


Вы можаце прынесці ежу для жывёл, напаўняльнік для кацінага латка, ашыйнікі, сродкі для мыцця посуду і інш. А ўзамен — файна правесці час, праходзячы гарадскі квэст.


У квэсце будуць два этапы:

пошук кодаў па фотаздымках лакацый;

тэкставыя пытанні, так ці інакш прывязаныя да розных гарадскіх лакацый.


Прыкладная працягласць — 2 гадзіны. Колькасць гульцоў у камандзе — не больш за тры.


Зарэгістравацца на квэст можна ў суполцы «Тэматычныя квізы» ў «Вконтакте».



Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Беларускія стэндапы ў Вільні

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ