Дабрачынны марафон “Мы разам!” Выратуем жыццё!

01.06.2014 15:00 - 19:00 Парк імя М. Горкага (ст.м. Плошча Перамогі) Бясплатнае

Мільёны людзей кожны дзень маюць патрэбу ў дапамозе. З мэтай дапамагчы хаця б адзінкам з гэтых мільёнаў па ўсім свеце ладзяцца дабрачынныя праекты. Сёння мы разам можам выратаваць жыццё 4-гадовай Ксеніі Шаўчук! Па медыцынскіх паказаннях дзяўчынка мае патрэбу ў імпартным прэпараце, цана адной ампулы якога — 1000 еўра. Курс хіміятэрапіі з 48 ампул неабходна правесці цягам месяца.

Запрашаем кожнага стаць удзельнікам дабрачыннага праекта “Мы разам!”, галоўная мэта якога — збор сродкаў на лячэнне Ксеніі. Чым больш людзей мы зможам аб’яднаць, тым больш значным робіцца ўклад кожнага ў добрую справу!

1401111873Цэнтральнай падзеяй праекта стане дабрачынны марафон “Мы разам!”, у межах якога адбудуцца:

– канцэрт у парку Горкага, дзе разам з маленькімі артыстамі выступяць вядомыя выканаўцы;

– моднае дэфіле ад праекта “Млын моды”;

– зорнае дэфіле ад праекта “Жывыя карціны”;

– конкурс дзіцячага малюнка з майстар-класам ад прафесійных мастакоў і дабрачынным аўкцыёнам;

– танцавальны марафон;

– рыцарскі турнір.

Марафон адбудзецца 1 чэрвеня ў Парку імя М. Горкага. 15.00.

Заклікаем кожнага ўзяць удзел у праекце! Станьце часткай цуду! Разам мы можам неверагоднае! Разам мы можам выратаваць жыццё!

Адчуйце дабрыню і цеплыню сэрцаў людзей, якія нас атачаюць!

Усе грошы, сабраныя цягам мерапрыемства, будуць паступаць на дабрачынныя рахункі на лячэнне Ксеніі Шаўчук.

Дабрачынныя рахункі:

Цэнтр банкаўскіх паслуг №109 — г. Жабінка, вул. Савецкая, 7. (http://belarusbank.by/ru/blagotvoritelnost/2158 )

УНП 200246676; МФА 150501246

– Беларускія рублі — транзітны рахунак №3819382109235 на дабрачынны рахунак №000011 у цэнтры банкаўскіх паслуг №109, бестэрміновы;

– Даляры ЗША — транзітны рахунак №3819382109671 на дабрачынны рахунак №000008 у цэнтры банкаўскіх паслуг №109, бестэрміновы;

– Еўра — транзітны рахунак №3819382109671 на дабрачынны рахунак №000004 у цэнтры банкаўскіх паслуг №109, бестэрміновы;

– Расійскія рублі — транзітны рахунак №3819382109671 на дабрачынны рахунак №000007 у цэнтры банкаўскіх паслуг №109, бестэрміновы.

Прызначэнне плацяжу: Збор грашовых сродкаў на імя Шаўчука Мікалая Мікалаевіча для лячэння дачкі Ксеніі.

Пасля папаўнення рахунку праз аддзяленне банка або пошту, калі ласка, дашліце фатаграфію ці скан квітанцыі на e-mail: pomoshchdetyam@bk.ru.

Больш падрабязную інфармацыю шукайце ў суполках праекта “Вконтакте”:

http://vk.com/event71768396

http://vk.com/club71041903


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Света Бень у Амстэрдаме

10.04.2026 (19:15 - 21:00) localie.hub (Rudi van Dantzigstraat 3 (Attic) 1095 PK)

Ігар Кулікоў у Лондане

11.04.2026 (14:00 - 16:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Palina ў Амстэрдаме

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Cinetol (Tolstraat 182)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ