Дабрачынны шпацыр «Дворыкі старога Менска»

12.04.2022 19:00 - 20:30 (пл. Свабоды, 15) Бясплатнае

Экскурсійны праект «Набліжэнне» запрашае далучыцца да дабрачыннага шпацыру па дворыках старога Мінска з экскурсаводам Кацярынай Фраловай.



Дата: 12 красавіка

Час: 19.00

Месца: дворык перад музеем М.Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск 


Удзельнікі шпацыру зазірнуць у аркі дарэвалюцыйных будынкаў, пабачаць схаваныя ракурсы і дэталі горада, даведаюцца пра жыццё Мінска больш за 100 год таму: бізнесоўцы і манахі, даходныя дамы і гатэлі, паважаныя мінчане ад банкіраў да пажарных. 

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам. Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Творчая сустрэча з тоні лашдэн у Варшаве

23.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ