Дабрачынны «Шпацыр па Незалежнасці» ў Мінску

19.04.2022 19:00 - 20:30 Галоўпаштамт (пр-т Незалежнасці, 10) Бясплатнае

19 красавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» ладзіць шпацыр па плошчы Незалежнасці з экскурсаводам Святланай Грышкевіч.



Дата: 19 красавіка

Час: 19.00

Месца збору: ля Галоўпаштамта, пр-т Незалежнасці, 10, Мінск

Удзельнікі паглядзяць на самую вялікую плошчу Мінска вачыма турыстаў:

⁃ даведаюцца, як выглядала гэтая частка города раней;

⁃ падзівяцца спалучэнню свецкага і рэлігійнага;

⁃ узгадаюць, бадай, самую знакамітую гісторыю адной мінскай сям‘і;

⁃ і шмат іншых цікавостак.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам. Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Арт-маркет у Варшаве

12.09.2026 (10:00 - 18:00) Sala Cosmo (Sokołowska 9/U13)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ