Творчая сустрэча з Аляксандрам Памідоравым і Алесем Дзянісавым

12.04.2015 18:00 - 21:00 Галерэя “Крыга” (вул. Савецкая, 3-11) Бясплатнае

Творчая сустрэча з Аляксандрам Памідоравым і Алесем Дзянісавым, якая мусіла адбыцца ў Вялікай залі гарадзенскай Харальнай сінагогі, перанесеная ў галерэю “Крыга” (г. Гродна, вул. Савецкая, 3-11)

12 красавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў галерэю “Крыга”, дзе выступяць Аляксандр Памідораў і Алесь Дзянісаў. Праграма абодвух вядомых рок-музыкаў будзе акустычнай. Алесь Дзянісаў прадставіць праграму паводле вершаў гарадзенскага паэта Алеся Чобата. Аляксандр Памідораў выканае ўласныя песні, а таксама добра знаёмыя мелодыі на ідыш.

Пачатак а 18-й гадзіне

Галерэя “Крыга” (г. Гродна, вул. Савецкая, 3-11)

Уваход на творчую сустрэчу вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ