Лекцыя «Ад кааператыва да магістрата: беларуская традыцыя супольнага фінансавання» ў Варшаве

14.07.2026 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) 20 PLN
У аўторак, 14 ліпеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя Цімоха Акудовіча «Ад кааператыва да магістрата: беларуская традыцыя супольнага фінансавання».

  • Як беларусы стагоддзямі дзейнічалі разам, калі не маглі разлічваць на дзяржаву?

Складацца на агульную справу — традыцыя, якая на нашых землях значна старэйшая, чым можа падацца.

Цэхавыя брацтвы часоў ВКЛ, суполкі і таварыствы XIX стагоддзя, кааператыўны рух Заходняй Беларусі, касы ўзаемадапамогі беларусаў у пасляваеннай Польшчы і на эміграцыі — усё гэта звёны адной гісторыі: гісторыі пра тое, як супольнасць вучылася падтрымліваць сябе ўласнымі сіламі.

На лекцыі прасочаць гэтую традыцыю праз розныя эпохі і паглядзяць, што з гэтага досведу жыве сёння — і як выглядае яе сучасны працяг.

Напрыканцы распавядуць пра сучасны праект кааперацыі ў замежжы — Беларускія Магістраты.

Уваход — данаты ад 20 злотых.



Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Майстар-клас па выцінанцы ў Быдгашчы

27.08.2026 (17:30 - 20:30) Osiedlowe Centrum Seniora «Nad Brdą» (ul. Jagiellońska 28/L302)

«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

27.08.2026 (17:30 - 20:30) ля гатэля «Тураў+»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ