“Добрыя справы”: сустракаемся 28 студзеня, каб зрабіць Брэст лепей

28.01.2017 16:00 - 16:00 «Чайны домік» (вул. Леніна, 3) 5 BYN

З чаго пачаць, калі вельмі хочацца зрабіць свой горад, сваю сераду лепей і цікавей? І дзе ўзяць сродкі для гэтага?

28 студзеня на гэтыя пытанні адкажуць арганізатары і госці першай у 2017 годзе сустрэчы з цыклу «Добрыя справы». Ён праводзіцца ў рамках праекта «Будзь валанцёрам» і стаў працягам «Школы валанцёраў», «Біржы ідэй» і «Кірмашу валанцёрства», арганізаваных АРР «Дзедзіч».

На «Добрыя справы» запрашаюць усіх, хто цікавіцца гарадскімі ініцыятывамі і хоча пазнаёміцца і пагутарыць з экспертамі і аднадумцамі.

28 студзеня сваім вопытам і парадамі падзеліцца Вольга Бізікава, дырэктар Vitebsk4Me, арганізатар «Кірмашу моладзевых ініцыятыў “Горад для мяне”, менеджэр праекта «Творчы чацвер», каардынатар фота праекта «Polis (h) photo lab». Яна раскажа, як спланаваць і правесці паспяховае публічнае мерапрыемства.

А пасля адукацыйнай часткі ўдзельнікі сустрэчы змогуць пазмагацца за бюджэт у 200 BYN для рэалізацыі сваіх ініцыятыўных ідэй. Абмежаванняў па тэмах няма: гэта могуць быць грамадскія, экалагічныя, арт-праекты і любыя іншыя, якія можна ажыццявіць у Брэсцкай вобласці.

Калі: 28 студзеня (субота), пачатак у 16:00.

Дзе: Брэст, «Чайны домік», вул. Леніна, 3 (антыкавярня ў будынку шахматна-шашачнага клуба ў парку ім. 1 мая).

Хто: усе жадаючыя, але трэба папярэдне зарэгістравацца па спасылцы.

Уваход: 5 BYN (аплата антыкавярні, у кошт уваходзяць гарбата і печыва).


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Калядная экскурсія па Гародні

26.12.2025 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску

29.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ