Вернісаж выставы Беларускага саюза фатографаў “#дом207595”

10.01.2019 17:00 - 17:00 Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” (пл. Кастрычніцкая, 1) Уваход вольны

10 студзеня 2019 года а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы Беларускага саюза фатографаў “#дом207595”.

207 595 км2 – плошча тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. За гэтымі лічбамі – шум вялікіх гарадоў і цішыня маленькіх вёсак, людзі, што там жывуць, іх побыт, дарогі, якімі яны ходзяць. Агульным словам, гэта жыццё, якое і стала галоўнай тэмай выставы з своеасаблівай назвай “#дом207595”.

Мэта выставы – спроба паказаць, як развіваецца сёння сучасная нацыянальная фатаграфія. Куратар выставы, фатограф  Марына Бацюкова, адзначыла, што культурнае жыццё краіны не сканцэнтравана толькі ў Мінску. У іншых гарадах Беларусі працуе шмат таленавітых, удумлівых аўтараў, працы якіх трэба паказваць шырокай аўдыторыі.

Удзел у выставе прымаюць 14 аўтараў з Гродна, Гомеля, Мазыра, Магілёва, Асіповічаў, Салігорску. У невялікіх серыях ці асобных працах яны засяроджваюць увагу гледачоў на цікавых момантах жыцця, на тварах і постацях людзей, іх занятках, перадаюць атмасферу сваёй мясцовасці.

Выстава “#дом207595” мае тэматычныя напрамкі: Прастора, Людзі і Канцэпт, якія экспазіцыйна не выдзяляюцца ў асобныя часткі. Тое самае тычыцца і розных тэхнік выканання. Побач змяшчаецца аналагавая, лічбавая фатаграфія, працы, выкананыя ў тэхніке ручнога ці гуміалейнага друку.

Самая вялікая па колькасці прапанаваных работ экспазіцыя з Магілёва, яна размесціцца ў асобнай зале. Падчас адкрыцця выставы гледачы будуць мець магчымасць пазнаёміцца з грунтоўнай кнігай “Магілёўскі фотаальбом. 1864–2000”. Гэта фундаментальнае выданне, у якім разам з гістарычным экскурсам у мінулае фатаграфіі ўтрымліваецца партфоліа магілёўскіх аўтараў, пачынаючы з 1864 года. Укладальнікі кнігі – фатографы Аляксандр Ліцін і Ірына Савосіна.

Выстава адкрыта для наведвальнікаў з 9 па 21 студзеня 2019 г.

Куратар выставы: Марына Батюкова (+375296547736).

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),

тэл./факс: 327 26 12, +375 29 350 40 45

(дырэктар Марына Аляксандраўна Татарэвіч).

Галерэя працуе: аўторак–субота 11:00–19:00, уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Святланы Наздрын-Платніцкай "Прастора авечнасці" ў Мінску

28.10.2025 11:00 - 08.11.2025 20:00 Галерэя “Мастацтва” (пр-т Незалежнасці, 12)

Фотавыстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха» ў Віцебску

04.11.2025 14:00 - 30.11.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Palina ў Познані

06.11.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Кінапаказы нуару ў Мінску

07.11.2025 (19:30 - 21:30) Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ