Дыскусія "Выгнанне - кропка ўцёкаў і развітання. Досвед эміграцыі з Усходняй Еўропы" ў Берліне

30.10.2025 19:00 - 20:00 Katholische Akademie in Berlin e.V. (Hannoversche Str. 5) Бясплатна

У чацвер, 30 кастрычніка, у Берліне адбудзецца дыскусія "Выгнанне - кропка ўцёкаў і развітання. Досвед эміграцыі з Усходняй Еўропы".



На працягу дзесяцігоддзяў Германія была месцам прытулку для многіх людзей, якія былі вымушаны пакінуць сваю радзіму па палітычных прычынах і адправіцца ў выгнанне. 

Пасля эскалацыі расійскай вайны ва Украіне да іх далучыліся шматлікія новыя прыбылыя з Усходняй Еўропы. 

Узмацненне рэпрэсій у Беларусі і Расіі прымусіла іх з'ехаць. Іх лёсы такія ж розныя, як і іх статус пражывання.

У Германіі досвед выгнання ўсё яшчэ цесна звязаны з памяццю пра нацысцкую эпоху. Выгнанне - гэта больш, чым уцёкі ад палітычных пераследаў - гэта глыбокі, індывідуальны вопыт, які змяняе і кідае выклік людзям і грамадствам. 

Тое і прапануюць абмеркаваць.

Удзел бяруць:

🙋‍♂️ Сяргей Мядзведзеў, кіруючы дырэктар сеткі Journalists in Need Network (jinn), Берлін

🙋‍♂️ Ёхен Ольтмер, гісторык і даследчык міграцыі, Універсітэт Оснабрука

🙋‍♂️ Гема Пёрцген, галоўны рэдактар часопіса "Усход-Захад. Еўрапейскія перспектывы", Берлін

🙋‍♀️ Вольга Шпарага, даследчыца, FernUniversität in Hagen

Пасля дыскусіі будзе лёгкі перакус.


Уваход, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся праз мэйл information@katholische-akademie-berlin.de


Вам можа быць цікава

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

22.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ