Другая сустрэча беларускамоўнага нэтворкінгу ў Гданьску

10.03.2023 18:00 - 20:00 таварыства «Хатка» (Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307) Бясплатнае

У пятніцу, 10 сакавіка, Беларускі Моўны Клуб запрашае на другую сустрэчу беларускамоўнага нэтворкінгу.



Дата: 10 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307, Гданьск


Нэтворкінг — гэта добрая магчымасць папрактыкаваць беларускую мову, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў.

Падчас нэтворкінгу ўдзельнікі распавядаюць пра сябе, а потым абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой і добранька бавяць час за размовамі па-беларуску.

Кожны ўдзельнік будзе мець магчымасць распавесці пра ўласны праект ці зрабіць абвестку.

Далучайцеся да адмысловай суполкі, а на сустрэчу рэгіструйцеся праз апытанку ў ёй.

Уваход вольны. І не забудзьцеся смачнюшкі!




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ