• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Іншае Мінск

Другі інтэрактыўны праект ECLAB «Забараніць немагчыма(е)»

Пачатак: 09.06 (19:00)
Канец: 09.07 (19:00)
Культ. цэнтр «Корпус»
(Мінск, пр-т Машэрава, 9)
Кошт: Уваход вольны
Google

Найважнейшымі складнікамі забеспячэння правоў чалавека з’яўляюцца не толькі дзейнасць дзяржаў і міжнароднае супрацоўніцтва, але і сацыяльныя змены. У дэмакратычных краінах яны прывялі да з’яўлення новых сацыяльных практык і інстытутаў. Аднак і дыскрымінацыя, і стэрэатыпы працягваюць існаваць ва ўсіх краінах свету, прычым у абвостраным глабалізацыяй выглядзе. Гэты факт гаворыць аб неабходнасці новага погляду на сацыяльны ўклад у цэлым, патрабуючы трансфармацый на аснове разумення і практыкі інклюзіі.

У сувязі з гэтым у межах другога інтэрактыўнага праекта ECLAB «Забараніць немагчыма(е)» нам хацелася б сфакусаваць увагу на праблеме сацыяльнага ўключэння. З аднаго боку, мы прапануем пагаварыць пра тое, што вызначаецца ў Беларусі як палітычна, сацыяльна і культурна непрымальнае і якім чынам яно на гэтай падставе выключаецца і забараняецца. З іншага боку, сумесна з глядачкамі і гледачамі мы хочам знайсці тыя стратэгіі і сродкі, якія б дазволілі адказаць на забароны з дапамогай практык уключэння.

Мы выносім на абмеркаванне наступныя пытанні: якія групы ў Беларусі пакутуюць ад недахопу інклюзіі і па якіх прычынах? чаму многія формы гвалту застаюцца нябачнымі і як гэта выправіць? якія стэрэатыпы ўплываюць на наша разуменне сацыяльнага гвалту, знявагі і дыскрымінацыі? што мы можам супрацьпаставіць ім на ўзроўні індывідуальных і калектыўных дзеянняў?

«Забараніць немагчыма(е)» – гэта інтэрактыўны праект, які прапануе наведвальніцам і наведвальнікам выставы забыць пра ролю пасіўных назіральнікаў і актыўна ўключыцца ў стварэнне арт-аб’ектаў, а таксама прыняць удзел у абмеркаванні інклюзіўнага і талерантнага грамадства.

Куратарская група: Аксана Жгіроўская, Вольга Шпарага, Валянціна Мароз, Аляксей Братачкін.

Каардынатарка праекта: Аксана Жгіроўская, сакіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» ECLAB

Працоўная група: студэнткі і студэнты, выпускніцы і выпускнікі, выкладчыцы і выкладчыкі ECLAB.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. Час працы выставы: 12:00 – 21:00

9 чэрвеня, пятніца

19.00. Адкрыццё праекта

19.30. Прэзентацыя ECLAB-2017/2018

10 чэрвеня, субота

17.00. Нябачнасць ЛГБТ + ў гарадской прасторы: досведы і спробы пераадолення. Інтэрактыўная лекцыя ўкраінскай даследчыцы Надзіі Чушак аб супярэчлівых працэсах станаўлення ЛГБТ + ідэнтычнасцяў у постсацыялістычным гарадскім асяроддзі, заснаваная на эмпірычным матэрыяле з Украіны і Сербіі.

11 чэрвеня, нядзеля

17.00. Анкацела – ненарматыўнае цела. Лекцыя гендэрнай даследчыцы Алены Агарэлышавай аб тым, як рак грудзей з выключна медыцынскай тэмы стаў прадметам публічных дыскусій, што прывяло да змены уяўленняў аб нарматыўнай жаночай цялеснасці.

12 чэрвеня, панядзелак

19.00. Што мы ведаем пра хатні гвалт? Лекцыя і дыскусія з пошукам адказаў на пытанні, што перашкаджае распазнаваць сямейны гвалт і якія рэальныя маштабы праблемы ў Беларусі.

Мадэратаркі: Вольга Гарбунова (кіраўніца крызіснага цэнтра для жанчын і дзяцей «Радзіслава»), Аксана Жгіроўская (ECLAB).

13 чэрвеня, аўторак

18.30. «А калі гэта каханне?» – савецкі фільм-дыспут аб паўсядзённым гвалце.

Прагляд і абмеркаванне сацыяльнай драмы Ю. Райзмана 1962 года пра першае каханне і спецыфіку савецкага школьнага і хатняга выхавання.

Каментары і мадэрацыя дыскусіі – Вольга Раманава (ECLAB).

14 чэрвеня, серада

19.00. Гісторыя ХХ стагоддзя ў школьных падручніках Беларусі. Прэзентацыя даследавання Цэнтра публічнай гісторыі ECLAB. Як у беларускіх школьных падручніках сёння распавядаецца аб траўматычныя досведах ХХ стагоддзя? Як там прадстаўлены дзяржава, сацыяльныя групы і асобныя людзі? Аб даследаванні распавядае кіраўнік Цэнтра Аляксей Братачкін.

15 чэрвеня, чацвер

19.00. Уявіць прымальнае грамадства: ад эмпатыі да інклюзіі. Лекцыя Вольгі Шпарагі (ECLAB) аб тым, як паўстала і з якімі ідэямі звязанае паняцце інклюзіі. Чаму паняцце «прымальнае грамадства» выкарыстоўваць прадуктыўней, чым «здаровае грамадства»? Як інклюзія звязаная з эмпатыяй? Што стаіць за непатэрналістскай ідэяй справядлівасці?

17 чэрвеня, субота

18.00. Сховішча. Дакументальны спектакль аб сямейным гвалце, асновай для якога сталі інтэрв’ю з пацярпелымі ад яго жанчынамі. Рэжысёрка – Валянціна Мароз, кампазіцыя тэксту – драматург Канстанцін Сцешык, інтэрв’юеры, акцёры і актрысы – студэнткі і студэнты канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» ECLAB.

19.00. Сховішча: паміж мінулым і будучыняй. Дыскусія пра спектакль і праблему сямейнага гвалту. Мадэратаркі: Вольга Гарбунова («Радзіслава») і Валянціна Мароз (ECLAB).

18 чэрвеня, нядзеля

Выстава працуе да 18.00.

Мерапрыемства ў Facebook, VKontakte.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип