Дударскі клуб: Калядныя забавы

13.01.2016 19:00 - 21:00 Beer&Wine bar (вул. Кульман, 9) Бясплатнае

Дударскі клуб вітае ў новым годзе ўсіх перажыўшых страшны перыяд бясконцых пераздач залікаў, карпаратываў і выходных!

Напрыканцы мінулага году мы дэмакратычным чынам вырашылі не дзяліць фармат, таму запрашаем вас адарвацца на вечарыне з міксу танцаў народных ды інародных, мала-, многа- і сярэднявечных, беларускіх і буржуінскіх, этнаграфічных і сацыяльных дыйі хто яшчэ якое нейкае любіць, зайграе і станчыць %)

Паколькі сьвяты перажылі ня ўсе, мы вам нічога ня можам гарантаваць, акрамя таго, што будзе весела. Мо завітае Каляда, мо пажэнім Цярэшку… Крывыя вечары, адным словам — дазваляецца ўсё, што звычайна не дазвалялася. Хаця што ў нас на вечарынах не дазвалялася? ;)

13 студзеня, серада.
Уваход: 50 тысяч. Квіткі толькі на месцы.

Уваход для дудароў як заўжды вольны. Этнаграфічныя скрыпакі, цымбалісты, лірнікі і гусьляры да дудароў прыроўненыя. (гл. правілы вечарынаў: https://vk.com/dk_2015_2016?w=wall-106913291_3).

Beer&Wine bar, вул. Кульман, 9 (за Камароўкай, ГЦ “Манетка”). Месца працуе кругласутачна, таму пры наўнасьці жадаючых сьвята можа працягвацца хоць да раніцы. Таксама ёсьць харошая кухня і недарагі бар.

Дзверы адчынены з 18:30.
Пачатак пасьля 19:00.

ЗЫ А, усё ж не дазваляецца паліць у танцавальнай залі і быць занудамі.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ