Дударскі Клуб 2015 – Адкрыццё!

25.02.2015 18:30 - 22:00 Jack Club (Няміга 12 пад ГЦ "На Нямізе") 50 000 рублёў

Яны вяртаюцца! Легендарныя вечарыны Дударскага клубу, якія цягам 2007-2012 з маленькай кавярні выраслі да самага вялікага клуба Мінска — аднаўляюцца праз тры гады перапынку ў абноўленым фармаце.

Як заўжды, серада. Толькі цяпер кожная серада.

Як заўжды, народная музыка розных краінаў, танцы розных канфесій і напоі розных гатункаў. Але цяпер і з адукацыйнымі нішцякамі.

Як заўжды, найлепшыя музыкі ў галіне традыцыйных інструментаў розных культур. Цяпер ня толькі дудары.

Як заўжды, харошае месца для рэгулярнай сустрэчы з сябрамі, размоваў, танцаў і весялосці. Толькі ў цэнтры гораду.

У гэтым сезоне мы троху змяшчаем акцэнт з выключна дудаў да народнай музыкі агулам, ня толькі беларускай. Дуды нікуды не сыходзяць, але фармат пашыраецца інструментальна да скрыпак, ліраў і іншых цымбалаў, а геаграфічна ахоплівае як мінімум бабульку Еўропу.

Нам рупіць якасць аўдыторыі. Таму ў гэтым сезоне мы дадаем і адукацыйны момант — напачатку, пакуль госьці яшчэ збіраюцца і раскачваюцца, будуць невялікія расповеды ці фільмікі на тэму традыцыйнай культуры і музыкі пры падтрымцы Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.

Мы хочам атрымаць нейкі ўмоўны “фолк-паб” у серады, дзе будзе камфортна і этнографам, і рэканструктарам-медывальшчыкам, і ралевікам і іншым розным прыўкрасным кельтам і балканцам, каторыя нам не чужыя.

Мы хочам, каб гэта быў дзень, калі людзі ведаюць, што нешта харошае ў горадзе адбываецца ў кожным разе. Што ёсьць месца, куды можна пайсьці патаньчыць, паслухаць непластмасавую музыку, вырашыць амурныя пытаньні альбо проста сустрэцца з сябрамі за кілішкам гарбаты.

Мы хочам, каб усе разумелі — мы самі, усе разам, ствараем сабе сьвята сваім удзелам.

Адкрыцьцё вечарынаў — 25.02

Jack Club, Няміга 12 (пад ГЦ “На Нямізе”).

Уваход: 50 000 Br + бясплатны алкагольны ці безалкагольны напой на выбар.

Дзьверы адчынены з 18:30.
Пачатак а 19:00.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Беларускі пікнік у Вашынгтоне

17.05.2025 (13:00 - 18:00) Turner Farm (925 Springvale Rd)

Спектакль «Зэкамерон» у Цюрыху

31.05.2025 (17:00 - 19:00) Theater Stok Zürich (Hirschengraben 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ