Дударскі клуб – Marazula strikes back!

08.04.2015 19:00 - 22:00 Jack Club (вул. Няміга, 4) Бясплатнае

Працягваем сумаваць. У нас ужо былі вечарыны з нагоды міжнародных дзён дудаў, жанчын і дурняў. Была смыковая музыка, ірландшчына і местачковы social dancing. На што некаторыя воіны сьвятла скардзіліся, маўляў, чаму так многа баявога гапака і так мала нашага мілага спрадвечна-фэнтэзійна-сярэднявечнага? І вось для захаваньня балансу ў Сонечнай сістэме мы вырашылі ўдарыць жалезнай рукой медзіваля па гэтаму вашаму народніцкаму раздарожжу і разгвазьдзяйству!

Такім чынам, на чарговай вечарыне Дударскага клубу у бліжэйшую сераду — маразуля наносіць ацьветны ўдар! Адмысловым госьцем — гурт Lity Talerса старымі і новымі танцамі пра галоўнае.

Ну і як звычайна на вечарынах Дударскага Клубу штосераду — шарыкі-фанарыкі, шмат імправізацыі, беларускіх і буржуінскіх танцаў, цёплых абжыманцаў, сяброўскае атмасферы і ненапружнага баўленьня часу пад дуды, скрыпкі, цымбалы, бубны, баўгаркі, перфаратары і іншыя народныя інструменты народаў Галактыкі. І да прэбудзе із вамі конскі бранль, юныя падаваны.

8 красавіка, серада, Jack Club, вул. Няміга 12

Уваход 50 тыс. (уключаны алкагольны ці безалкагольны напой на выбар). Квіткі толькі на месцы.

Клуб адчынены з 18:30, пачатак пасьля 19:00.

Пра ўмовы бясплатнага ўваходу для музыкаў і халяўныя напоі тут:https://vk.com/dk_2015?w=wall-87796085_44


Вам можа быць цікава

Выстава Радаславы Моцка «Minsk» у Мінску

23.01.2026 18:00 - 22.02.2026 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Спектакль Радзіва Прудок у Варшаве

03.02.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Dzieciuki і Kurwadzikі ў Беластоку

06.02.2026 (19:00 - 22:00) Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ