“Дударскі клуб” распачынае новы сезон!

17.10.2018 19:00 - 19:00 Кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны

Легендарныя вечарыны Дударскага клюбу вяртаюцца пасьля вакацыяў!

Распачынаем 9 музычна-танцавальны сэзон!
Першая сустрэча адбудзецца ўжо 17 кастрычніка (серада)!

Дудзяць і танцуюць усе!

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Калі:
17 кастрычніка (серада)
пачатак а 19:00

Дзе:
кавярня “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33)

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Вечарыны «Дударскага клюбу» — гэта сяброўская атмасфэра, дух старадаўняе карчмы, жывая народная й сярэднявечная музыка ад найлепшых дудароў краіны, танцы, сьпевы і шмат весялосьці!
Утульнае месца для рэгулярных сустрэчаў зь сябрамі, цікавых размоў і знаёмстваў.

Будзьма разам!

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

У гэтым сэзоне вечарыны будуць адбывацца празь сераду ў кавярні “Грай” да канца красавіка.

Вас чакаюць тэматычныя вечарыны, цікавыя музычныя госьці, выступы дудароў (прынцып вольнага мікрафону), танцы, сьпевы ды прыемныя сюрпрыз.

У рамках сустрэчаў таксама пастараемся прэзэнтаваць адметныя традыцыйныя інструмэнты, якія рэдка можна пачуць на свае вушы.

Але, безумоўна, рэй будзе весьці дуда!

Заклікаем вас быць актыўнымі! Прыходзьце, запрашайце сяброў, танцуйце й сьпявайце!

Мы самі, усе разам, ствараем сьвята сваім удзелам. І толькі ад нас залежыць, які лёс чакае Дударскі клюб!


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ