На чарговай вечарыне Дударскага клубу у найбліжэйшую сераду — сьмяемся і палім анучы з нагодны міжнароднага дня дурняў.
Адмысловыя госці – дурадскія гурты Scooter, Eiffel65, Europa, Modern Talking і N.R.M. (з дударскай песьняй “Паветраны шар”). А таксама ўпершыню на сцэне дударскі кавер-бэнд.
Ну і як звычайна на вечарынах Дударскага Клубу штосераду — шарыкі-фанарыкі, шмат імправізацыі, беларускіх і буржуінскіх танцаў, цёплых абжыманцаў, сяброўскае атмасферы і ненапружнага баўленьня часу пад дуды, скрыпкі, цымбалы, бубны, баўгаркі, перфаратары і іншыя народныя інструменты народаў Галактыкі.
1 красавіка, серада, Jack Club, вул. Няміга 12
Уваход 50 тыс. (уключаны алкагольны ці безалкагольны напой на выбар). Квіткі толькі на месцы. З белай спінай уваход бокам.
Клуб адчынены з 18:30, пачатак пасьля 19:00.
Пра ўмовы бясплатнага ўваходу для музыкаў і халяўныя напоі тут: https://vk.com/dk_2015?w=wall-87796085_44
=== Агульнае бла-бла-бла пра вечарыны ===
Легендарныя вечарыны Дударскага Клубу — дыскатэкі пад дуды —цягам 2007-2012 з маленькай кавярні выраслі да самага вялікага клуба Мінска, а цяпер аднаўляюцца праз тры гады перапынку ў абноўленым фармаце.
Народная музыка розных краінаў, танцы розных канфесій і напоі розных гатункаў. Лепшыя музыкі ў галіне традыцыйных інструментаў розных культур, ня толькі дудары. Месца ў самым цэнтры гораду для рэгулярнай сустрэчы з сябрамі, размоваў, танцаў і весялосці.
У гэтым сезоне мы троху змяшчаем акцэнт з выключна дудаў да народнай музыкі агулам, ня толькі беларускай. Дуды нікуды не сыходзяць, але фармат пашыраецца інструментальна да скрыпак, ліраў і іншых цымбалаў, а геаграфічна ахоплівае як мінімум бабульку Еўропу.
Мы хочам, атрымаць нейкі ўмоўны “фолк-паб” па серадах, дзе будзе камфортна і этнографам, і рэканструктарам-медывальшчыкам, і ралевікам і іншым розным прыўкрасным кельтам і балканцам, каторыя нам не чужыя. Ну і ты заходзь, наш дарагі касмапалітычны юзернэйм ;)
Мы хочам, каб серада была днём, калі харошыя людзі ведаюць, што нешта цікавае ў горадзе адбываецца ва ўсякім разе. Што ёсьць месца, куды можна пайсьці патаньчыць, паслухаць непластмасавую музыку, вырашыць амурныя пытаньні альбо проста сустрэцца з сябрамі за кілішкам гарбаты.
Мы хочам, каб усе разумелі — мы самі, усе разам, ствараем сабе сьвята сваім удзелам.
Тэмы былых і бліжэйшых вечарынаў:
25.02 — адкрыцьцё сезона, “бітва на дудах”
04.03 — смыковая музыка
11.03 — міжнародны дзень жанчын і дудаў
18.03 — кельцкія дудовыя радасьці
25.03 — гуканьне вясны
01.04 — дзень дурня
08.04 — медыевальныя дуды
… (далейшыя тэмы ўдакладняюцца)
Штосераду да канца красавіка, Jack Club, вул. Няміга 12, 19:00