У суботу, 25 сакавіка, Беларускі Моладзевы Хаб ладзіць з нагоды Дня Волі файную дыскусію «105 год заснавання БНР: месца і значэнне гэтай падзеі для беларусаў сёння?»
Дата: 25 сакавіка
Час: 11.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава
Усталяванне самастойнай беларускай дзяржавы на пачатку ХХ ст. выглядала як палітычная авантура яе заснавальнікаў ці грунтавалася на моцным нацыянальным руху?
Ці сапраўды савецкая Беларусь зрабілася адказам на праект БНР і ці абавязаныя беларусы сваёй наступнай дзяржаўнасцю заснавальнікам БНР?
Якія дасягненні і памылкі палітыкаў БНР можна акрэсліць у перыяд 1918-1922 гг., ці мела гэта спроба ад пачатку надзею на поспех у тых умовах?
На што здатны Ўрад у выгнанні, ці параўнальна гэта з цяперашнімі падзеямі?
У якім сэнсе сённяшняя Беларусь і беларусы могуць лічыць сябе спадкаемцамі БНР?
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні будуць шукаць:
Цімафей Акудовіч — гісторык, грамадскі актывіст.
Анастасія Ільіна — гісторык, доктарка гуманітарных навук.
Аляксей Ластоўскі — сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці, Інстытут «Палітычная сфера».
Павел Латушка — палітык.
Андрэй Радаман — гісторык, спецыяліст па праве і дзяржаўнасці, грамадскі актывіст.
Алесь Смалянчук — гісторык, доктар навук, краязнаўца.
Вядоўца — Павел Баркоўскі, філосаф, грамадскі актывіст.
Калі не можаце прыйсці — далучайцеся анлайн па спасылцы.