Дыскусія "А дзе вашы каштоўнасці? Як і навошта фіксаваць каштоўнасці ў арганізацыі / ініцыятыве"

28.04.2021 18:30 - 20:00 Zoom Патрэбна рэгістрацыя

28 красавіка Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" запрашае вас на дыскусію "А дзе вашы каштоўнасці? Як і навошта фіксаваць каштоўнасці ў арганізацыі / ініцыятыве".

Палітыкі дапамагаюць арганізацыям і ініцыятывам адлюстраваць прынцыпы і каштоўнасці, якімі яны кіруюцца ў сваёй дзейнасці. А наогул ці трэба для гэтага ствараць асобны дакумент — палітыку?

На мерапрыемстве вы даведаецеся:

1.    Што такое палітыкі (недыскрымінацыйныя, гендарныя, экалагічныя)?

2.    Навошта яны патрэбны арганізацыі/ініцыятывы?

3.    Які статус маюць такія дакументы? Яны могуць супярэчыць Статуту арганізацыі?

4.    Як іх ствараць і ўжываць у дзейнасці, як юрыдычна прымаюцца такія дакументы?

5.    Палітыкі абавязковыя для супрацоўнікаў і супрацоўніц арганізацыі ці носяць рэкамендацыйны характар?

Пра свой досвед стварэння і прымянення палітык раскажуць прадстаўнікі і прадстаўніцы БНМС "РАДА", Цэнтра Жывая Бібліятэка і Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

28 красавіка (серада) 18:30-20:00 | Zoom

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету, спасылка на канферэнцыю будзе дасланая па пошце адабраным удзельнікам і ўдзельніцам (не забудзьцеся праверыць "промаакцыі").

Дэдлайн падачы заяўкі — 28 красавіка 12:00.

А па гэтай спасылцы вы можаце паглядзець прамы эфір у Інстаграме РАДА з чаліняй Савета РАДА Воляй Пупкевіч (у межах Zero Discrimination Week ад Цэнтра Жывая Бібліятэка) і даведацца пра 5 прычын, каб укараніць антыдыскрымінацыйную палітыку.


Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Аляксандр Баль у Вільні

28.02.2026 (18:00 - 19:30) Mroj-hall teatras (Gedimino pr. 28)

"Dzieciuki" ў Варшаве

06.03.2026 (20:00 - 22:00) Przychodnia Skłot (ks. Ignacego Jana Skorupki 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ